Лявон Вольскі. Простыя словы - новае відэа
28.02.2012 / 10:41
У лютым Лявон Вольскі, якому не далі зладзіць у Мінску прэзентацыю новага альбома «Крамбамбулі», выступіў у Вільні з акустычным канцэртам.
Праект Вольскага «Крамбамбуля» ўключаны ў негалосны спіс прадстаўнікоў кіно, музыкі, мастацтва, якім забаронены выступ на канцэртных пляцоўках у Беларусі ды тэле- і радыёканалах.
Сярод іх — таксама «Ляпіс Трубяцкой», «Крама», «Палац», «Нейра Дзюбель», Зміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, увесь калектыў «Свабоднага тэатра», пісьменнікі Вольга Іпатава, Генадзь Бураўкін, мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, драматург Уладзімір Халіп. Дзяржаўныя асобы адмаўляюць наяўнасць такога спісу, але ён фактычна дзейнічае.
Прэзентацыя альбома «Крамбамбулі»