Малады Фронт далучыцца да месца збору на Дзень Волі

Арганізатары плануюць сабраць удзельнікаў 25 Сакавіка а 13.30 каля Акадэміі навук.

28.02.2012 / 10:48

27 лютага адбылося чарговае пасяджэнне аргкамітэта па святкаванні Дня Волі. Удзел у ім, сярод іншых, узялі і прадстаўнікі Маладога Фронту.

Малады Фронт пагадзіўся з удзельнікамі аргкамітэта супольна запрашаць грамадскасць 25 Сакавіка на месца збора ля Акадэміі навук а 13:30
. Менавіта на гэты час падаецца заяўка на шэсце ў гарвыканкам.

«Разам з тым, ісці ці не ісці на плошчу Бангалор, кожны будзе вырашаць сам», — адзначыў прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў у аргкамітэце Дзяніс Садоўскі.

Раней МФ выказваў нежаданне кіравацца на плошчу Бангалор, у парк Дружбы Народаў. На думку юнакоў, шэсце на Дзень Волі павінна пачацца і скончыцца ў цэнтральнай частцы сталіцы.