Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск

Да гэтага 10 дзён ён правёў у СІЗА ў Мінску.

28.02.2012 / 11:00

Калега Бяляцкага Сяргей Сыс сказаў, што пра этапаванне паведаміў дзяжурны ў СІЗА на Валадарскага. Па яго словах, Алеся вывезлі сёння. Хаця яшчэ ў суботу ў Наталлі Пінчук адмовіліся прымаць перадачу для мужа.

Сяргей Сыс адзначыў, што два тыдні праваабаронца правядзе ў карантыне ў калоніі. У гэты час яму не будуць перадаваць лісты. Хаця здараліся выпадкі, калі карэспандэнцыя і даходзіла ў карантын.

Пісаць жа Алесю Бяляцкаму можна на адрас:

213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Папраўчая калонія №2.

КМ