У цэнтры Мінска ўгналі «Лексус»

Каля месяца таму ў аднаго з жыхароў гэтага ж дома на Бранявым завулку скралі «Таёту Лэндкрузэр».

28.02.2012 / 12:04

З завулка Бранявы ў Мінску ўгнаны «Лексусе GS300» коштам 243 млн рублёў (каля 30 тыс. даляраў паводле сённяшняга курса Нацбанка).

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, вярнуўшыся 27 лютага каля 2-й гадзіны ночы разам з сям’ёй з гасцей, гаспадыня «Лексуса» прыпаркавала аўтамабіль на праезнай частцы і паставіла на сігналізацыю. На наступны дзень яна выйшла ў краму і не знайшла машыны. Самастойныя пошукі аўто не ўвянчаліся поспехам, і пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Як высветлілася пазней, у зніклым аўтамабілі знаходзілася вадзіцельскае пасведчанне і ўсе дакументы на «Лексус».

Завялі крымінальную справу, вядзецца пошук зніклага транспартнага сродку.

Дарэчы, каля месяца таму ў аднаго з жыхароў гэтага ж дома скралі «Таёту Лэндкрузэр».