Бяляцкі, Вольскі, Харэўскі — у шорт-лісце «Залатой літары»
Кожны жадаючы можа прагаласаваць за аднаго з аўтараў
28.02.2012 / 13:56
Сёлета ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне суб’ектыўнай літаратурнай прэміі Адама Глобуса «Залатая літара 2011» трапіла 10 кніг, якія глянуліся пісьменніку цягам года.Cпіс «фіналістаў» выглядае так:
1. Ян Максімюк «Словы ў голым полі» (эсэ).
2. Сяргей Календа «Іржавы пакой з белымі шпалерамі» (проза).
3. Лявон Вольскі «Міларусь» (проза).
4. Марыя Мартысевіч «Амбасада» (паэзія).
5. Артур Клінаў і Вольга Архіпава «Беларускі авангард
6. Сяргей Харэўскі «Сто твораў ХХ стагоддзя» (нарысы).
7. Павел Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (проза).
8. Алесь Бяляцкі «Літаратура і нацыя» (артыкулы).
9. Арноль Макмілін «Пісьменства ў халодным клімаце» (артыкулы).
10. Уладзімір Лобач «ULASLOVY» (вершы).
Прагаласаваць за кожны з твораў можна тут. Пакуль у галасаванні лідзіруе Сяргей Харэўскі са зборнікам нарысаў «Сто твораў ХХ стагоддзя». За ім -- Сяргей Календа і Уладзімір Лобач.
Традыцыйна
прэмія ўручаецца 25 сакавіка,цырымонія адбываецца ў адной з мінскіх кавярняў.