Шведскія цацкі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі
28.02.2012 / 13:01
Яны выйшлі з плакатамі, дзе патрабавалі свабоду беларускім палітвязням, у тым ліку Паўлу Вінаградаву і Аляксандру Арцыбашаву.
Сярод лозунгаў было: «Трымайцеся, сябры! Шведскія цацкі з вамі» і «Шведскія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!»
Арганізатарам акцыі зяўлялася цацачнае крыло шведскай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen.
Нагадаем, што мінчукоў Вінаградава і Арцыбашава пакаралі адміністратыўным арыштам за тое, што яны выставілі цацкі з пратэставымі надпісамі на плошчы Незалежнасці ў Мінску.