Любові Кавалёвай адмовілі
Маці асуджанага прасіла парламент звярнуцца ў Канстытуцыйны суд наконт неадпаведнасці смяротнага пакарання.
28.02.2012 / 13:09
Палата прадстаўнікоў і савет рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі адмовілі Любові Кавалёвай, маці прысуджанага да смяротнага пакарання Улада Кавалёва.
Любоў Кавалёва ў сваім лісце заклікала гэтыя ўстановы звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб той разгледзеў неадпаведнасць
— У
У адказах нагадваецца аб праве абскардзіць прысуд ў парадку нагляду ў Вярхоўны суд і на памілаванне прэзідэнтам. Як лічыць Любоў Кавалёва, падкрэсліваюцца магчымасці абароны, прадугледжаныя беларускім заканадаўствам.
«Пытанне пра памілаванне пакуль не разглядалася ў адміністрацыі прэзідэнта, за якім застаецца вырашальнае слова,« — кажа Любоў Кавалёва.
Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі прысуджаныя да смяротнага пакарання за тэрарызм. Кавалёў — за саўдзел у тэрарызме. Па версіі следства, ён ведаў пра падрыхтоўку тэрактаў, але не паведаміў кампетэнтным органам. Кавалёў падчас суду заявіў пра сваю невінаватасці.