У Мінску ўсталююць помнік народным мсціўцам

28.02.2012 / 16:11

У Мінгарвыканкаме разглядаюць магчымасць усталявання каля Свіслачы скульптурнай кампазіцыі «Парад беларускіх партызанаў».

Нагадаем, 16 ліпеня 1944 г. у вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай сталіцы прайшоў 30-тысячны партызанскі парад. Цяпер жа сталічныя чыноўнікі плануюць увекавечыць у памяці беларусаў гэтую падзею.

Помнік мусіць адлюстраваць радасць народных мсціўцаў падчас параду.