Лукашэнка выганяе паслоў ЕС і Польшчы, адклікае сваіх
Кіраўніку прадстаўніцтва Еўракамісіі Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый.
28.02.2012 / 18:46
У заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі —
У сваю чаргу, у Мінск для кансультацый адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.
«Рашэнне Рады ЕС гаворыць пра тое, што Еўрасаюз працягвае прытрымлівацца палітыкі адкрытага ціску. Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў адносінах з Рэспублікай Беларусь», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Таксама адзначаецца, што «ў адказ беларускі бок закрые ўезд у Беларусь тым асобам з краін Еўрасаюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер».
«У выпадку працягу ціску на Рэспубліку Беларусь будуць прыняты і іншыя меры для абароны нашых інтарэсаў, — адзначыў Андрэй Савіных.— Мы спадзяемся, што службовыя асобы ЕС і яго
«Прапановы Беларусі аб развіцці дыялогу, узаемадзеяння і супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі застаюцца ў сіле», — адзначаецца ў заяве.
Як вядома, учора Рада ЕС дабавіла да спіса неўязных у краіны саюза яшчэ 21 лукашэнкаўца — сілавікоў і суддзяў, датычных да няправедных прысудаў беларусам. У сваю чаргу, у Беларусі ў пятніцу 24 лютага быў вынесены прысуд віцебчуку Сяргею Каваленку: больш за два гады турмы. Віна гэтага
Адкліканне паслоў для кансультацый — гэта адна з крайніх дыпламатычных мераў.
Яшчэ ў 2008 годзе з Беларусі быў аналагічным чынам «вышпурнута» (выраз Аляксандра Лукашэнкі) пасол ЗША.Дагэтуль дыпламатычныя адносіны з ЗША застаюцца на паніжаным узроўні. Зараз такое сама можа адбыцца і ў адносінах з Еўрасаюзам. Лукашэнка верыць, што Пуцін яго не здасць.
У той жа час Еўропа не верыць, што Мінск мае магчымасць нанесці ёй сур'ёзную шкоду: «Беларусі больш патрэбная Польшча і Еўрасаюз, чым наадварот», — так адкаментаваў для радыё «Свабода» рашэнне Лукашэнкі польскі палітолаг Войцех Бародзіч-Смалінскі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск даведаўся пра дэмарш беларускага МЗС падчас канферэнцыі, паведамляе партал onet.pl. Міністр не хаваў свайго здзіўлення: «Толькі цяпер пра гэта даведаўся. Мне цяжка каментаваць гэтую сітуацыю сёння, а заўтра будуць каментары міністра Сікорскага. Наша пазіцыя па Беларусі не зменіцца», — сказаў Туск.