Скандал: Жырыноўскі абразіў Пугачову ў жывым эфіры — відэа
дадалося поўнае відэа дэбатаў
Пугачова таксама па слова ў кішэню не палезла: «Не крычы на мяне, будучы прэзідэнт. Вы проста блазан і псіх».
28.02.2012 / 20:23
Жырыноўскі: «Ельцын — п’яны недавумак».
Кандыдат у прэзідэнты Расіі, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, учыніў скандал падчас перадвыбарных дэбатаў з Алай Пугачовай на здымках перадачы «Паядынак» з Уладзімірам Салаўёвым.
Жырыноўскі абвінаваціў Пугачову і ўсіх артыстаў у цэлым у прадажнасці, а яна ў адказ назвала яго «ганьбай нашай краіны». «Я думала, што вы кружаўнік, палітык, хітры чалавек, а вы проста блазан і псіх», — заявіла Пугачова. «Я такі, які я ёсць. У гэтым маё хараство», — парыраваў Жырыноўскі.
«Вы, артысты, як апошнія прастытуткі, кладзецеся пад любога кіраўніка за грошы!» — заявіў палітык, па ўсёй бачнасці маючы на ўвазе той факт, што Ала Пугачова выступае даверанай асобай Міхаіла Прохарава на прэзідэнцкіх выбарах.
Калі Пугачова паспрабавала перабіць Жырыноўскага, а вядучы праграмы папярэдзіў яе, што цяпер «па законе» час яго выступу, лідар ЛДПР заявіў: «Яна не разумее гэтага, яна законаў не чытае. У яе закон адзін — мяняць мужоў кожныя пяць хвілін».
Цалкам усе дэбаты