«Падцярыцеся!» — юнакі закідалі беларускае МЗС туалетнай паперай
Раніцай 29 лютага трое юнакоў правялі смелы перформанс на ганку МЗС.
29.02.2012 / 10:47
Адказнасць за акцыю ўзяў на сабе незарэгістраваная арганізацыя «Малады Фронт». Такім чынам актывісты выказаліся наконт дзеянняў беларускіх улад у адносінах да Еўрапейскага саюза.
На думку юнакоў, замежная палітыка Аляксандра Лукашэнкі ператварыла Беларусь у несамастойную дзяржаву, цалкам падпарадкаваную Маскве.