Паслы Еўрасаюза з'язджаюць з Беларусі
Паслы ўсіх краін ЕС плануюць да канца сённяшняга дня выехаць з Мінска. Перад ад’ездам яны сабраліся на кансультацыі ў пасольстве Францыі.
29.02.2012 / 16:31
Паслы Літвы і Венгрыі -- Эдмінас Багдонас і Ферэнц Контра -- пасля нарады ў пасольстве Францыі, photo.bymedia.by
Пасол Польшчы Лешэк Шарэпка ўжо выехаў з Беларусі, паведаміў
Нагадаем, менавіта гэтых двух дыпламатаў беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый».
Такая мера была прынятая ў адказ на рашэнне Рады ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.
Краіны Еўрасаюза адрэагавалі на дзеянні беларускіх уладаў адкліканнем паслоў з Мінска. Такое рашэнне было прынята ўчора позна ўвечары на экстранай нарадзе камітэта па палітычных пытаннях ў Брусэлі.
Паслы ўсіх краін ЕС у Мінску плануюць да канца сённяшняга дня выехаць з Беларусі. Перад ад’ездам яны сабраліся на кансультацыі ў пасольстве Францыі.