Кубак Гагарына. Мінск саступае Маскве ў серыі 0:3

Сёння ў Бабруйску «Дынама» прайграла маскоўскім аднаклубнікам 2:4 (0:3, 1:1, 1:0).

03.03.2012 / 19:31

У мінчан шайбы закінулі Стась і Плат.

Лік у серыі стаў 0:3 на карысць маскоўскага клуба.

У першым матчы першага раўнду плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) у Маскве 29 лютага зубры прайгралі ў авертайме 1:2, у другім 1 сакавіка — саступілі 0:2.

4-ты матч серыі (яна доўжыцца да 4-х перамог) пройдзе заўтра, у нядзелю, у Бабруйску.
Калі мінчане выйграюць, то пяты матч адбудзецца ў Маскве 6 сакавіка.

nn.by