Беларуска-смаленскі канцэрт «Ляпісаў»

Сотні беларускіх фанатаў Ляпіса Трубяцкога акупавалі смаленскую канцэртную залу «Губернская». Фотарэпартаж Сяргей Гудзіліна.

04.03.2012 / 12:23

Музыкі сыгралі песні са сваёй канцэртнай праграмы «Не быць скотам». Арганізатары канцэрта заявілі, што з Беларусі чакаўся «дэсант» каля 700 чалавек. У апошні тыдзень прыйшлося здымаць пэўную колькасць квіткоў — іначай быў бы перааншлаг.

Канцэртная зала «Губернская» ўвечары была поўная — на канцэрт прыйшло каля тысячы чалавек. Дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў, касыя позіркі смаленчукоў і адмова наліваць у бары піва «нацыяналістам» —
«Ляпісы» адыгралі свой канцэрт хутчэй для беларусаў, што прыехалі ў Смаленск, а не для яго жыхароў.

Фота: Сяргей Гудзілін