Днём 8 сакавіка — ад мінус 7°С да плюс 3°С
Сёння ноччу ў Мінску схаладае да мінус 17°С.
07.03.2012 / 17:22
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 8 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра:
мінімальная ноччу ад мінус 8°С па паўднёвым захадзе да 24°С марозу па паўночным усходзе краіны; максімальная днём мінус 1–7°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 0, плюс 3°С.
У Мінску 8 сакавіка пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра:
мінімальная ноччу мінус 15–17°С, максімальная днём 3–5°С ніжэй за нуль.
9 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 2–7
мінімальная ноччу мінус 10–17°С, па ўсходзе да 18–23°С марозу, максімальная днём 0, мінус 6°С;ноччу ў
10 сакавіка чакаецца пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі кароткачасовы снег, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах галалёд. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9
мінімальная ноччу мінус 2–9°С, па ўсходзе 10–17°С ніжэй за нуль; максімальная днём ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе краіны.