Гватэмальскага спецназаўца асудзілі на 6060 гадоў турмы

Былы службовец элітнага гватэмальскага падраздзялення Пэдра Піментэле Рыас асуджаны на 6060 гадоў турэмнага зняволення за ўдзел у разні сялян у 1982 годзе.

13.03.2012 / 09:44

Такое пакаранне носіць сімвалічнае значэнне, бо паводле гватэмальскіх законаў, максімальны тэрмін, які асуджаны можа адбыць у турме, складае 50 гадоў.

Спецназавец атрымаў 30-гадовы тэрмін за кожнага з забітых сялян і яшчэ 30 гадоў

па абвінавачанні ў злачынствах супраць чалавечнасці.

Рыас стаў пятым удзельнікам бойні, які атрымаў такі вялікі тэрмін зняволення. Летам 2011 года гватэмальскі суд асудзіў на 6000 гадоў турмы Карласа Карыса, Мануэля Попа, Рэеса Гуаліпа і Даніэля Марцінэса Эрнандэса — былых байцоў атрада «Кайбілес»,

элітнага гватэмальскага спецназа.