Прэзыдэнт Таджыкістана прапануе адмяніць артыкул за паклёп на чыноўнікаў

13.03.2012 / 10:02

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон выказаўся за тое, каб выключыць пакаранні за абразу і паклёп з крымінальнага кодэксу краіны.

Паводле таджыцкага заканадаўства паклёп караецца зняволеннем тэрмінам да двух гадоў і штрафам да 34 тысяч даляраў.

Рахмон патлумачыў сваё рашэнне тым, што некаторыя чыноўнікі спрабавалі скарыстацца гэтым законам супраць журналістаў, якія публікавалі пра іх крытычныя матэрыялы.

Пры гэтым Эмамалі Рахмон не выказаў свайго стаўлення да асобнага крымінальнага артыкулу, які рэгулюе абразы і паклёп на прэзідэнта. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне зняволеннем да 5 гадоў.

Беларускі крымінальны кодэкс прадугледжвае за «паклёп на прэзідэнта РБ» і «абразу прэзідэнта РБ» да пяці і трох гадоў зняволення адпаведна.