Два кіроўцы згарэлі ў грузавіку ў Полацку
13.03.2012 / 11:14
Днём 12 сакавіка ў Полацку загарэўся грузавы аўтамабіль «Мерседэс».
Як паведамілі ў праваахоўных органах, у кабіне машыны ратавальнікі знайшлі трупы двух мужчын з тэрмічнымі апёкамі. Абодва — мінчане, 1956 года нараджэння. Адзін з іх працаваў кіроўцам у індывідуальнага прадпрымальніка, другі — кіроўцам прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства.
Прычыны пажару высвятляюцца.