Cтаршыню БАЖ Жанну Літвіну не выпусцілі з краіны + фота

Паставілі ў пашпарт штамп: у выездзе адмовіць.

15.03.2012 / 09:38

Пашпарт Жанны Літвіной.

Жанна Літвіна ў аэрапорце.

Гэта адбылося ў аэрапорце Мінск-1.

Стала вядома таксама, што сёння ўначы з краіны не выпусцілі журналіста «Белсата» Міхася Янчука.

У спісе невязных аказаліся таксама праваабаронца, кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько. Як паведамлялася раней са спасылкай на крыніцы ва ўладных структурах, усяго ў спіс улады ўключылі 108 відных дзеячоў грамадства і культуры.

Сёння, а 12-й чакаецца прэс-канферэнцыя ў сядзібе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

NN.BY