Ні адна расійская ВНУ не ўвайшла ў «рэйтынг рэпутацыі» па версіі Times
Ні адзін расійскі ўніверсітэт не ўвайшоў у штогадовы рэйтынг рэпутацыі сусветных ВНУ World Reputation Rankings брытанскай газеты Times, у якім па-ранейшаму дамінуюць ЗША і Вялікабрытанія.
15.03.2012 / 09:57
Рэйтынг складзены ўплывовым у свеце адукацыі дадаткам да газеты Times — Times Higher Education — пры ўдзеле інфармацыйнай групы Thomson Reuters і службы вывучэння грамадскай думкі Ipsos Media. Штогод апошнія восем гадоў яны публікуюць рэйтынг сусветных ВНУ (World University Rankings) на аснове ўзроўню адукацыйных і даследчых праграм, цытаванасці навуковых артыкулаў, колькасці замежных студэнтаў і спецыялістаў і гэтак далей. Рэйтынг рэпутацыі ў прафесарскага складу з 2011 года выведзены ў асобную публікацыю.
Рэпутацыйны рэйтынг складаецца на аснове апытанняў прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці. Сёлета было апытана 17 тыс. 554 навукоўцы — на 31% больш, чым летась.
Год таму адзінай расійскай ВНУ ў
Між тым, у рэйтынгу працягваюць дамінаваць амерыканскія ВНУ, іх у сотні 44. На другім месцы — брытанскія, якія паменшылі сваю прысутнасць у выніковай табліцы на два ўніверсітэты ў параўнанні з мінулым годам і цяпер прадстаўленыя дзесяццю ўстановамі.