Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе

15.03.2012 / 10:08

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з прызавым фондам 5,536 млн даляра.

14 сакавіка ў 1/4 фіналу (пятае кола) першая ракетка свету за 68 хвілін перамагла польку Агнешку Радваньска (5) - 6:0, 6:2. Азаранка магла выйграць і "ўсухую", але ў другім сэце пры ліку 5:0 прайграла гейм на сваёй падачы.

Наступная саперніца беларускай тэнісісткі вызначыцца ў матчы немкі Ангеліка Кербер (19) і кітаянкі На Лі (8).

З пачатку сезону-2012 Азаранка атрымала ў адзіночным разрадзе 21 перамогу запар (агульная розніца выйграных і прайграных сэтаў - 42:5, геймаў - 269:121), стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі і Досе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Спартсменка паўтарыла дасягненне амерыканкі Серэны Уільямс, якая на старце 2003 таксама выйграла 21 матч з 21.