Хакеры выкрылі Асада
У гадавіну пачатку паўстання ў Сірыі брытанская газета Guardian публікуе вытрымкі з асабістай перапіскі прэзідэнта Башара Асада і яго жонкі.
15.03.2012 / 10:46
Перапіска Башара Асада і яго жонкі была перададзена ў распараджэнне Guardian удзельнікамі сірыйскай апазіцыйнай групы «Вярхоўная рада рэвалюцыі».
Матэрыялы сведчаць, што Асад не прымае сур’ёзна прапанаваных ім самім палітычных рэформаў — ён называе іх «вар’яцкімі законамі аб партыях, выбарах і прэсе».У шэрагу лістоў ён абмяркоўвае лінію сваіх публічных паводзін і далейшыя дзеянні супраць апазіцыі з цесным колам дарадцаў — у тым ліку з Ірана і Лівана.
Дачка эміра Катара ў перапісцы з жонкай Асада прапануе пары адмовіцца ад улады і перасяліцца ў Доху.
У вольны час прэзідэнт Сірыі — у абыход накладзеных ЗША санкцый — загружае музыку з iTunes, карыстаючыся акаўнтам, зарэгістраваным на чалавека з амерыканскім адрасам.
У ліку найбольш скандальных лістоў — дзелавая запіска
Акрамя таго, у лістах пазначана, што Асад ва ўсіх падрабязнасцях ведаў пра тое, што ў раёне
Жонка прэзідэнта ў той час, як у Сірыі штодня службамі бяспекі знішчаліся дзясяткі мірных жыхароў, марнавала велізарныя грошы на дызайнерскую вопратку і мэблю.
Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі, што перадалі The Guardian вытрымкі з перахопленых лістоў, паведамілі, што ўсяго яны здолелі скапіяваць больш за 3000 лістоў з асабістых адрасоў Башара Асада і яго жонкі. Гэтая перапіска датуецца перыядам з чэрвеня мінулага года да пачатку лютага гэтага года.
Выданне падкрэслівае, што звярнулася да спецыялістаў з просьбай праверыць сапраўднасць лістоў, і іх сапраўднасць была пацверджаная, аднак праверыць кожны з прадстаўленых дакументаў не ўяўляецца магчымым.
Башар Асад, кажа The Guardian, не давярае свайму сямейнаму клану і ўласным службам бяспекі, ён стварыў сетку давераных асоб, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна яму.
Дзяржаўныя і прыватныя закупкі жонкі Башара Асада вядзе дубайская кампанія
Сірыйскія апазіцыйныя актывісты сцвярджаюць, што яны карысталіся доступам да паштовых скрыняў мужа і жонкі Асадаў і іх набліжаных некалькі месяцаў, а 7 лютага факт узлому быў раскрыты, пасля чаго выкарыстанне «засвечаных» адрасоў было імгненна спыненае.