МЗС пагражае доўгім замарожваннем адносінаў у выпадку увядзення Еўропай новых санкцый

«Давайце спачатку дачакаемся 23 сакавіка».

15.03.2012 / 11:40

Намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына пракаментавала карэспандэнту БЕЛТА магчымасць вяртання паслоў. «Разважаючы разумна, аб якім вяртанні еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка. калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка! Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў», — адзначыла Ваньшына.