Статкевіч: Альбо змена ўлады, альбо здача суверэнітэту
Асуджаны палітык выказаў занепакоенасць лёсам краіны.
15.03.2012 / 12:06
Марына Адамовіч атрымала ад мужа ліст 14 сакавіка.
«…Гэты дзіцячы шантаж кшталту — «прымайце нас такімі, якія мы ёсць, і дапамагайце, а то мы здамо краіну» — ужо не працуе. І перспектыва абсалютна ясная — альбо мяняцца, альбо здача,
— напісаў Мікалай Статкевіч. — Урэшце рэшт, усё будзе залежыць ад таго, ці ёсць ужо нацыя. Веру, што болей за 20 гадоў барацьбы, страт і пакутаў не былі дарэмнымі, і яна [нацыя] ужо ёсць».
«Тут навінаў асаблівых няма. Толькі
гуляць стала не холадна. Ды сонейка іншым раз у дворык зазірае»,
— адзначыў у лісце палітвязень.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 (справа так званых масавых беспарадкаў). Пераведзены ў турму.
Яму можна напісаць ліст:
212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.