Рух па праспекце Пераможцаў у Мінску сёння будзе абмежаваны

Сёння ў Мінску абмяжуюць рух па праспекце Пераможцаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

19.03.2012 / 10:21

Частковае абмежаванне будзе ўведзенаt на ўчастку ад МКАД да вуліцы Нарачанскай з 11.00 да 13.00. Праваахоўнікі правядуць следчы эксперымент, неабходны ў расследаванні ДТЗ, якое адбылося раней.

У сувязі з гэтым ГУУС просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю падчас планавання свайго маршруту.