Весці барацьбу на нябачным фронце Ірану дапамагаюць беларускія распрацоўкі?
Амерыканскі беспілотнік Lockheed Martin RQ-170 Sentinel апынуўся ў руках іранцаў, магчыма, не без дапамогі беларускага ВПК.
19.03.2012 / 10:52
У экспертнай супольнасці, то разгараючыся, то заціхаючы, працягваецца дыскусія аб тым, якім чынам у руках іранскіх вайскоўцаў апынуўся найноўшы амерыканскі беспілотны лётны апарат (БПЛА) Lockheed Martin
Нагадаем: 4 снежня мінулага года сусветныя СМІ, спасылаючыся на інфармацыю крыніц у Тэгеране, паведамілі, што
сродкі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) узброеных сілаў Ірана пасадзілі гэты звышсакрэтны БПЛА на ўсходзе краіны.
Неўзабаве пасля гэтага выданне The Christian Science Monitor апублікавала інтэрв’ю з іранскім інжынерам, які нібыта браў непасрэдны ўдзел у аперацыі па перахопе
Паводле яго словаў, з дапамогай сродкаў РЭБ іранцы магутнай перашкодай разарвалі канал спадарожнікавай сувязі паміж
Скарыстаўшыся тым, што ў працы аўтапілота выкарыстоўваецца сістэма GPS, іранскія ваенныя праз гэтую сістэму навігацыі змаглі падсунуць яму ілжывыя сігналы глабальнага пазіцыянавання (а магчыма, і проста заглушыць сігналы). У выніку кіравальная праграма беспілотніка палічыла, што ён ужо прыбыў да месца базавання, і зрабіла амаль мяккую пасадку тэрыторыі Ірана.
Між тым,
згодна з афіцыйнай версіяй амерыканскіх уладаў, Sentinel быў страчаны праз збой у абсталяванні.Такога меркавання прытрымліваюцца і многія незалежныя эксперты. Напрыклад, тая ж The Christian Science Monitor апублікавала выказванні з гэтай нагоды Джона Пайка, спецыяліста ў галіне шыфравання дадзеных і спадарожнікавай сувязі.
Апошні вельмі скептычна ставіцца да інфармацыі, апублікаванай іранцамі. Сутнасць пярэчанняў палягае ў наступным: сістэма GPS з’яўляецца двухузроўневай, адзін яе ўзровень прызначаны для агульнага карыстання, і дадзеныя яго не шыфруюцца, а вось другі ўзровень выкарыстоўваецца выключна для ваеннага прымянення і таму шыфруецца з дапамогай крыптаўстойлівых алгарытмаў P(Y). Узлом гэтых алгарытмаў тэарэтычна магчымы, але практычна малаверагодны, а без гэтага падмяніць каманды GPS ваеннага ўзроўню немагчыма.
Прыкладна гэтаксама выглядае і ход разважанняў вядомага расійскага эксперта Ігара Каротчанкі, дырэктара Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй. Той лічыць найбольш верагоднай прычынай прызямлення БПЛА
Аднак сярод спецыялістаў існуе і іншы пункт гледжання. Яго прыхільнікі паказваюць на тое, што ўзброеным сілам ЗША ўжо даўно было вядома пра слабыя месцы
Цяжка сказаць напэўна, ці сапраўды іранцы здолелі самастойна правесці гэтую аперацыю, але, як адзначае рэсурс cnews.ru,
Але такім чынам можна лёгка ўздзейнічаць на незашыфраваныя грамадзянскія сістэмы GPS. Ваенныя ж прымачы GPS выкарыстоўваюць зашыфраваны P(Y)-код для сувязі са спадарожнікамі. І вельмі малаверагодна, што іранцы здолелі ўзламаць гэты код, а калі б ім і ўдалося здзейсніць такі прарыў у крыптаўзломе, то яны ніколі не сталі б выдаваць валоданне такім каштоўным дасягненнем дзеля аднаго беспілотніка.
Аднак іранскім спецыялістам, аказваецца, неабавязкова было узломваць P(Y)-код, каб прызямліць робат.Па словах Рычарда Лэнглі, канадскага эксперта па сістэмах GPS, тэарэтычна існуе магчымасць узяць пад кантроль БПЛА, перакрыўшы магутнымі перашкодамі абаронены P(Y)-канал.
Гэта адразу выклікала б пераход сістэмы кіравання палётам
Калі іранцы могуць генераваць выбарачныя перашкоды на частотах L1 і L2, то яны могуць выкарыстоўваць гэтую ўразлівасць аўтапілота і падмяняць сапраўдныя каардынаты ілжывымі. Ускосным доказам магчымасці такога сцэнару могуць служыць адносна невялікія пашкоджанні БПЛА
Дадатковую інтрыгу ў гэтую палеміку ўнесла выданне Flightglobal, якое выказала здагадку, што
іранцы маглі выкарыстоўваць у аперацыі супрацьRQ-170 атрыманы імі не так даўно з Расіі комплекс радыётэхнічнай разведкі 1Л222 «Аўтабаза».
Між тым, як сцвярджаюць спецыялісты ў галіне РЭБ, сам комплекс 1Л222 не можа быць выкарыстаны для прымусовай пасадкі БПЛА. Ён прызначаны для пасіўнай разведкі імпульсных самалётных РЛС і перадачы наступнай інфармацыі: кутніх каардынат мэты, класа РЛС, нумары частотнага дыяпазону працы.
У той жа час «Аўтабаза» — толькі частка мабільнага аўтаматызаванага комплексу РЭБ, распрацаванага яшчэ ў часы СССР. У яго склад акрамя станцый радыётэхнічнай разведкі і аўтаматызаваных пунктаў кіравання ўваходзяць таксама аднапраменныя і шматпраменныя станцыі магутных шумавых перашкод. Менавіта апошнія і блакуюць працу бартавых радыёлакацыйных станцый лётных апаратаў усіх тыпаў, уключаючы БПЛА. У прынцыпе, яны могуць глушыць любыя прыёмныя прылады.
Сёння шматлікія важныя сродкі РЭБ, такія, напрыклад, як наземныя станцыі магутных шумавых перашкод і апаратура блакавання GPS, вырабляюцца і прапануюцца на сусветным рынку прадпрыемствамі
У прыватнасці, апаратура, пра якую ішла гаворка вышэй, распрацоўваецца і вырабляецца ААТ «КБ Радар».Яно некаторы час таму выдзелілася са складу
Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце «КБ Радар», яго спецыялізацыяй, у прыватнасці, з’яўляецца распрацоўка і вытворчасць комплексаў «перашкод карыстальнікам глабальных спадарожнікавых навігацыйных сістэм, якія выключаюць выкананне імі сваіх навігацыйных задач (напрыклад, зрыў навядзення высокадакладных крылатых ракет на мэты)».
Адным з такіх комплексаў з’яўляецца
У склад
На аждегласці да 100 км такімі перадатчыкамі ствараецца суцэльнае поле, што абцяжарвае выяўленне і паразу асобных перадатчыкаў, прычым кошт перадатчыкаў значна ніжэйшы за кошт сродкаў іх паразы.
Акрамя стацыянарных генератараў перашкод, «КБ Радар» распрацоўвае мабільныя перадатчыкі перашкод тыпу «Туман» і
Перадатчык «Туман» выкарыстоўваецца для генерацыі і выпраменьвання перашкод аптымальнай структуры на дзвюх частотах сістэмы GPS (L1 і L2) або (і) у двух дыяпазонах частот сістэм ГЛОНАСС (L1 і L2), перадатчык
Пра тое, якім можа быць значэнне гэтых сістэм для вядзення сучасных вайсковых дзеянняў, кажуць выказванні былога пасла ЗША ў ААН Джона Болтана, апублікаваныя не так даўно шматлікімі друкаванымі і электроннымі СМІ. Паводле яго словаў,
калі б расійцы (пра Беларусь Болтан, пэўна, ведае мала) далі Ірану сучаснае абсталяванне пастаноўкі перашкод, то гэта б азначала, што для ЗША вельмі многае ў ваеннай галіне «знаходзіцца ў небяспецы».
Кангрэс, на думку Болтана, павінен быць вельмі занепакоены тым, што Іран, магчыма, мае ў сваім распараджэнні тэхналогіі пастаноўкі перашкод, якія могуць збіваць ракеты, самалёты, камунікацыі і сістэмы навядзення «для цэлага шэрагу нашых сістэм узбраення».