Дэпартамент аховы будзе чытаць вершы Купалы -- 22 сакавіка

22 сакавіка а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на акцыю «Чытаем Купалу разам».

22.03.2012 / 09:27

22 сакавіка ў музеі Янкі Купалы адбудзецца працяг акцыі «Чытаем Купалу разам», прымеркаванай да юбілею паэта.

Вершы Купалы прагучаць з вуснаў людзей розных прафесій і ўзростаў, сяброў і партнёраў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Цэнтральнага раёна г. Мінска, фірмы «Кансультант», дырэктара школы, псіхолага, навучэнцаў лінгвагуманітарнага каледжа, фальклорнага гурта «Квецень», галоўнага рэдактара газеты «ЛІМ» Таццяны Сівец, акцёра і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага, барда Алеся Камоцкага і інш.

Праект быў падтрыманы прадстаўнікамі Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, работнікамі буйных прадпрыемстваў краіны, настаўнікамі і вучнямі школ Мінска, студэнтамі і выкладчыкамі сталічных ВНУ.

nn.by