Спектакль па Алесю Адамовічу ў Маскве: шукаюцца беларускамоўныя акторы-аматары

Спектакль будзе ставіцца ў рамках міжнацыянальнага тэатральнага фестываля.

22.03.2012 / 10:03

16 красавіка ў Маскве адбудзецца тэатральны фестываль «Москва-город мира» («Масква — горад свету»). У фестывалі возьмуць удзел многія нацыянальныя тэатры народаў, што пражываюць у Маскве.

Ад беларускай дыяспары плануецца прадставіць пастаноўку па прозе «Я з вогненнай вёскі…» Алеся Адамовiча (разам з Янкам Брылём, Уладзімірам Калесьнікам).

Для пастаноўкі шукаюцца 2–4 чалавекі 30–65 гадоў, любога полу, якія пражываюць у Маскве і добра валодаюць беларускай мовай. Вельмі тэрмінова і без аплаты.

Ніякай спецыяльнай адукацыі не патрабуецца. Важна жаданне, вольны час і валоданне беларускай моваю. Астатняму навучаць.
Акцыя аднаразовая.

Звяртайцеся да:

Алёна Захарава

ezaharova@bk.ru

АЧ