Вячорку з дачкой высадзілі на мяжы

Гэта здарылася, нягледзячы на тое, што ў палітыка была даведка з пашпартнай службы, што выезд яму не абмежаваны.

22.03.2012 / 08:46

Вінцук Вячорка з 14-гадовай дачкой Ружанай кіраваліся ў Чэхію. Іх не прапусцілі праз мяжу ў Брэсце. Даведку з Аддзела па грамадзянстве і міграцыі палітык браў некалькі дзён назад.

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў старэйшы сын палітыка, Франак.

NN.BY