У Магілёве мужчына падазраецца ў забойстве свайго немаўляці

22.03.2012 / 10:04

У Магілёве 21 сакавіка ў пакоі інтэрната са слядамі пабояў знойдзены труп хлопчыка 2011 года нараджэння.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы. Папярэдне ўстаноўлена, што дзіця збіў 39-гадовы бацька. Падазроны затрыманы.