Невядомы «замініраваў» цягнік Баранавічы — Гродна

22.03.2012 / 10:19

Міліцыя ўстанаўлівае злачынцу, які "замініраваў" 21 сакавіка цягнік у Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, у Слоніме касіру чыгуначнага вакзала патэлефаванаў невядомы і паведаміў, што ў цягніку № 6287 маршрутам Баранавічы — Гродна закладзена выбуховая прылада. У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў ніякіх выбухованебяспечных прадметаў у саставе знойдзена не было.

Распачата справа па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы).