Ровенскі губернатар у Беларусі адмовіўся размаўляць на расейскай мове

Васіль Берташ знаходзіўся з працоўнай паездкай у Брэсцкай вобласці.

22.03.2012 / 11:23

Ён размаўляў з мясцовымі журналістамі выключна на ўкраінскай мове.

Пасля гэтага і прадстаўнікі СМІ сталі задаваць пытанні на беларускай мове.

Губернатар адзначыў, што выдатна разумее беларускую мову, бо нарадзіўся і вырас у Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, дзе жыве даволі шмат этнічных беларусаў.

УНІАН адзначае, што намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Юхімюк на прэс-канферэнцыі ў Роўна размаўляў на расейскай мове.