Даляр вярнуўся на 8 000 рублёў

22.03.2012 / 11:45

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 22 сакавіка беларускі рубель у параўнанні з учорам умацаваўся ў адносінах да трох асноўных валют.

Курс даляра знізіўся на 50 рублёў, да 8 000 рублёў. Курс еўра знізіўся на 90 рублёў, да 10 590 рублёў. Расійскі рубель патаннеў на 2 рублі, да 273,50 беларускіх.