Танныя авіябілеты да Масквы адмянілі

Цяпер мінімальны кошт пералёту — 75 еўра ў адзін бок.

22.03.2012 / 12:18

«Белавія» больш не прадае танныя авіябілеты на рэйс «Мінск-Масква». На працягу зімы за білет у адзін бок дастаткова было заплаціць 43 еўра. Гэта было танней, чым ехаць у купэ цягніка. Аднак цяпер мінімальны кошт пералёту ў адзін бок — 75 еўра. У два бакі — 150 еўра. Кошты прыведзеныя з уключанымі зборамі.

Як паведамілі ў «Белавія», спецыяльная прапанова, якая дзейнічала з лістапада, ужо скончылася. Да канца красавіка яшчэ будуць дзейнічаць танныя білеты па 14 накірунках, але Масквы сярод іх няма.

ЯМ