Новы банк «Біт-Банк» па дакументах будзе кіпрскім

22.03.2012 / 12:35

90% акцый банка «Біт-Банк», зарэгістраванага ў Беларусі, будзе належыць кіпрскай інвестыцыйнай кампаніі. Рэшту акцый атрымае яе беларуская даччына структура «Лакі Керэнсі». Пра гэта расказаў кіраўнік банка Андрэй Кірэеў. Раней ён узначальваў Беларускі індустрыяльны банк.

Статутны фонд «Біт-Банка» складае 5,5 мільёна еўра, аднак за год мае павялічыцца ў некалькі разоў.

Офіс банка будзе знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Заслаўскай і Машэрава.