Прэм'ер Латвіі: Рыга выступае супраць шырокіх санкцый адносна Беларусі
22.03.2012 / 12:51
Еўрапейскі Саюз не плануе ўводзіць усеаб’ёмнае эмбарга на гандаль з Беларуссю, заявіў у інтэрв’ю газеце Diena прэм’ер Валдзіс Дамброўскіс.
«Латвія таксама выступае супраць прымянення шырокіх санкцый, якія не толькі закранулі б многіх жыхароў Беларусі, але і прычынілі б значны ўрон эканоміцы шэрагу краін ЕС, уключаючы Латвію», — сказаў ён.
Прэм’ер нагадаў, што рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі ЕС плануе прыняць на пасяджэнні Савета па замежных справах 23 сакавіка, на якім Латвію будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч. «Да гэтай даты пытанне абмяркоўваецца ў працоўных групах, дзе прадстаўнікі Латвіі актыўна выказваюць сваё меркаванне аб мінімізацыі адмоўнага эфекту эканамічных санкцый у краінах — удзельніцах ЕС», — паведаміў ён.