«Сапраўднае» сальда замежнага гандлю склалася адмоўным?
За два месяцы Беларусь заплаціла ў бюджэт Расіі $660 мільёнаў мытаў.
22.03.2012 / 13:18
Згодна з падлікамі Нацбанка, за студзень-люты 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт Расіі $660,7 мільёнаў экспартных мытаў на нафтапрадукты. Гэтыя лічбы, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, не прымяняюцца падчас падліку сальда замежнага гандлю краіны.
Згодна з дадзенымі Белстата, у студзені сальда гандлю таварамі і паслугамі склала +$315 мільёнаў. Лічбаў за люты пакуль што няма, але
нават калі б сітуацыя склалася такая ж, як у студзені, сальда за два месяцы з улікам сплачаных мытаў будзе блізкім да нулявога, але адмоўным.Пры гэты варта ўлічваць, што ў лютым беларускі рубель узмацніўся ў параўнанні са студзенем.
У выпадку захавання нулявога сальда замежнага гандлю Беларусі, найхутчэй што, спатрэбяцца замежныя пазычанні, каб расплаціцца па ранейшых замежных даўгах.