Сірыйская армія распачала артабстрэл яшчэ аднаго горада
На гэты раз пацыфікацыя чакае Хаму.
22.03.2012 / 13:22
Войскі абстрэльваюць з цяжкіх арудзій кварталы, якія далі прытулак паўстанцам. Раней у аблогу трапілі Хомс і Ідліб. Усяго ў Сірыі за год паўстання загінулі да 8000 чалавек.
Сям'я Асадаў кіруе краінай ужо пяць дзясяткаў гадоў, дэмакратычных выбараў няма.