Жыхары Баранавічаў пра крызіс: ён яшчэ наперадзе — відэа

22.03.2012 / 14:39

Яшчэ ў канцы лютага віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што крызіс мы ўжо перажылі. Жыхары Баранавічаў, якіх апытала Intex-press, не падзяляюць аптымізму чыноўніка.

«Па тэлевізары кажуць адно, а ў краіне зусім іншае», «Ён ніколі не скончыцца», «Увесь крызіс наперадзе», — лічаць гараджане.