На мяжы затрымалі мабільнікаў на 500 мільёнаў

Іх перавозілі з Расіі ва Украіну.

22.03.2012 / 15:29

Фота Брэсцкай мытні.

600 мабільных тэлефонаў разам з фурнітурай затрымалі ў пункце пропуску Махро на беларуска-ўкраінскай мяжы. Кіроўца мікрааўтобуса, грамадзянін Украіны, і сямёра пасажыраў пры выездзе з Беларусі задэкларавалі толькі рэчы для асабістага карыстання. Але пры надглядзе ў багажы кіроўцы знайшлі вялікую партыю мабільных тэлефонаў. Як патлумачыў мужчына, перавезці тавар з Расіі ва Украіну ён узяўся за ўзнагароджанне ад невядомых асобаў.

Па папярэдняй ацэнцы сума тавару роўная 500 млн рублёў.

Мабільнікі і фурнітура канфіскаваныя да завярешэння праверкі. Іх лёс вырашыць суд.

КМ