Фотафакт: Рэктар БДУ паставіў подпіс за «Белорусь»

У дамове, якую рэктар падпісаў з японскім універсітэтам, афіцыйная назва краіны напісана з памылкай.

22.03.2012 / 17:24

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту падпісаў дамову зь японскім унівэрсытэтам аб абмене студэнтамі і агульным навуковым супрацоўніцтве. Сяргей Абламейка паставіў агулам чатыры подпісы ў двух копіях дакументаў непасрэдна пад словам Белорусь і не звярнуў увагу на недарэчнасьць.

Пагадненьне аб навуковым абмене і супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам і Цукубскім унівэрсытэтам (University of Tsukuba, Японія) было падпісанае яшчэ месяц таму. Але толькі цяпер яго арыгінал трапіў у Сеціва.

Пагадненьне прадугледжвае абмен студэнтамі, выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі, а таксама арганізацыю сумесных навуковых дасьледаваньняў і канфэрэнцый. Верагодна, асноўны націск у супрацоўніцтве будзе зроблены на прыродазнаўчыя дысцыпліны: паралельна Абламейка дамовіўся аб сумеснай распрацоўцы лазэрных сыстэмаў, прызначаных для клінік, зь японскай кампаніяй Tokyo Instruments, Inc.

Але сапраўднасьць пагадненьня зь японскай ВНУ выклікае сумневы: у яго расейскамоўнай вэрсіі ўстрымліваецца памылка ў назьве краіны, ад якой, у тым ліку, паходзіць і назоў БДУ. Подпіс Сяргея Абламейка стаіць адразу пад недарэчным «РЕСПУБЛИКА БЕЛОРУСЬ».