Беларусь скасавала канвой грузаў з Калінінграду

08.03.2007 / 10:35

Мытны камітэт Беларусі ў сераду з 22:00 адмяніў канваяваньне калінінградзкіх грузаў. Як паведаміла прэс-служба мытні, «між Беларусьсю й Расеяй урэгуляваныя ўсе спрэчныя пытаньні транзыту грузаў з Калінінградзкай вобласьці ў вялікую Расею». Цяпер «грузы бесьперашкодна й без канвою змогуць перасякаць тэрыторыю Беларусі», — абяцае мытня.

Працэдура надгляду й канваяваньня калінінградзкага транзыту была ўведзеная ў студзені гэтага году ў шэрагу захадаў у адказ на рост цэнаў на энэрганосьбіты.

МБ