Сіноптыкі прагназуюць пагаршэнне надвор'я ў нядзелю

Мокры снег і моцны вецер.

23.03.2012 / 13:54

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 24 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5–10 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, днём 2–9°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе 10–14°С цяпла.

У Мінску ў суботу пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 6–8°С.

25 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пагаршэнне ўмоў надвор’я. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам ападкі, у асноўным дождж, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Вецер заходні, паўночна-заходні 7–12 м/с, ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с,

днём месцамі парывы да 23 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём 2–9°С вышэй за нуль, па поўдні месцамі да плюс 12°С.

26 сакавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 5–10 м/с, па паўднёва-ўсходняй палове парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 5°С, па захадзе да 8°С вышэй за нуль.