«Міс замежніцай БДУ» стала туркменка Хатамава — фота
Такі конкурс праводзіўся ўпершыню.
23.03.2012 / 14:06
21 сакавіка ў БДУ ўпершыню прайшоў конкурс «Міс замежніца». У ім прымалі ўдзел студэнткі з Кітая, Туркменістана, Турцыі, Нігерыі з сямі факультэтаў БДУ.
Першае месца заняла туркменка Гунча Хатамава, студэнтка другога курса факультэта міжнародных стасункаў.У намінацыі «Міс усмешка» перамога дасталася турчанцы Джашкун Зейнеп, «Міс грацыя» — Акпархуархо Очука (Нігерыя), прыз глядацкіх сімпатый атрымала кітаянка Білікэ Саймэйці, а яе зямлячка Чэнь Ваньлу атрымала першае месца ў «Міс фотагенічнасць».