“Лукойл” прыпыніў пастаўкі нафты ў Беларусь

09.03.2007 / 16:40

Няпэўнасьць на беларускім рынку нафтаперапрацоўкі прымусіла расейскую нафтавую кампанію “ЛУКОЙЛ” адрачыся падпісаньня кантрактаў на пастаўку ў сакавіку сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Прычына — брак ясных правілаў працы на рынку нафтапрадуктаў не дазваляе пралічыць выгаднасьць перапрацоўкі нафты за люты гэтага году.

Ня выключана, што такое ж рашэньне могуць прыняць іншыя буйныя пастаўшчыкі.