Сяржанту ЗША, які забіў 17 мірных афганцаў, прад’яўленыя абвінавачванні + фота

Яму пагражае смяротнае пакаранне.

23.03.2012 / 22:41

Амерыканскаму салдату, абвінавачанаму ў забойстве 17 мірных жыхароў афганскай вёскі, афіцыйна прад'яўленыя абвінавачванні.

Сяржант Роберт Бэйлс абвінавачваецца па 17 пунктах у наўмысным забойстве. Яго таксама абвінавачваюць па шасці пунктах у замаху на забойства і яшчэ шасці выпадках пагрозы гвалту. Абвінавачаны ўтрымліваецца пад арыштам у ваеннай турме ў ЗША.

Калі суд прызнае сяржанта вінаватым, яму пагражае вышэйшая мера пакарання — смяротнае пакаранне.

Адвакат салдата Джон Браўн сцвярджае, што яго падабаронны не памятае моманту здзяйснення злачынства.