У Валожынскім раёне чацверакласнік спрабаваў скрасці цяля

Разам з васьмікласнікам яны залезлі на ферму ў Вайганах.

27.03.2012 / 14:39

Крымінальная справа за замах на крадзеж на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 КК распачата 26 сакавіка ў Валожынскім раёне ў дачыненні да вучня 8-га класа, жыхара вёскі Вайганы.

Школьнік падазраецца ў тым, што месяц таму, 26 лютага, разам з вучнем 4-га класа спрабаваў скрасці з малочна-таварнай фермы ў ААТ «Багданаўскае» ў Вайганах цяля.
Жывёлінка важыла 64 кг, яе кошт ацэньваецца ў 844 тысячы рублёў.