У Мінску на будоўлі загінуў рабочы

27.03.2012 / 14:55

Няшчасны выпадак адбыўся 26 сакавіка ў доме, які будуецца на вуліцы Хмялеўскага.

Пры правядзенні мантажных работ з-за невыканання тэхнікі бяспекі з трэцяга паверху зваліўся 51-гадовы муляр — жыхар Пухавіцкага раёна. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.

«Ён падняў блок і яму зрабілася блага. Ён самлеў, перакуліўся праз край пліты і выпаў... Хуткая ехала паўгадзіны і было запозна, каб яго ўратаваць», — расказвае чытач НН у каментах.