Дырэктар прадпрыемства, якое здало ў арэнду апаратуру да Дня Волі, стаў беспрацоўным

Хоць акцыя была дазволеная і яе арганізатары заключылі дамову з Беларускім радыётэлевізійным перадаючым цэнтрам.

27.03.2012 / 17:03

Праўда, скарыстацца ёй не змаглі, бо машыну з апаратурай затрымалі міліцыянты.

Факт звальнення дырэктара прадпрыемства Андрэя Караіма пацвердзілі ў Мінсувязі: «Ён звольнены па згодзе бакоў. Такая афіцыйная інфармацыя».

Аднак, пра прычыны звальнення нічога невядома. У Мінсувязі не каментуюць магчымую сувязь яго звальнення з Днём Волі. У самім цэнтры нават не адказваюць на пытанне, ці сапраўды звольнілі іх начальніка. У прыёмнай дырэктара проста адказалі, што Андрэя Караіма сёння не будзе.