У Мінскім раёне знайшлі звалку мёртвых свіней + фота
Яна знаходзіцца паміж вёскамі Слабада і Дворышча.
27.03.2012 / 17:51
Фота даслаў адзін з карыстальнікаў tut.by. У мясцовым сельсавеце нічога пра звалку не ведалі. На сельгаспрадпрыемстве, якое знаходзіцца ў пасёлку Шаршуны паведамілі, што ўтылізацыя трупаў жывёлаў адбываецца ў біятэрмічнай яме, якая знаходзіцца якраз паміж вёскамі Слабада і Дворышча. Праўда, там сцвярджаюць, што яна агароджаная
Дэпартамент ветнагляду аператыўна зрэагаваў, адшукаў звалку, свіней ужо засыпалі зямлёй, высвятляюцца абставіны.